Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём аўтамабіліста і дарожніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём аўтамабіліста і дарожніка

30 октября 2022 324
Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

 Кожны дзень напружанай і адказнай працы вадзіцеляў аўтобусаў, легкавых, грузавых і спецыялізаваных аўтамабіляў, дыспетчараў, рамонтнікаў, дарожнікаў, інжынерна тэхнічных работнікаў і многіх іншых забяспечвае зладжаны рытм дзейнасці розных галін вытворчасці і ўносіць свой уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна і ўсёй краіны.

Час ставіць перад дарожнай галіной новыя задачы, паспяховае рашэнне якіх шмат у чым залежыць ад вашага прафесіяналізму, адказнасці і адданасці сваёй справе.

Паважаныя сябры!

Жадаем вам моцнага здароўя, добрага настрою, сямейнага цяпла і ўтульнасці, бяспечных дарог і безаварыйнай працы.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!