Са Святам Працы – Першамаем! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Са Святам Працы – Першамаем! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Са Святам Працы – Першамаем! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

01 мая 2022 851

Паважаныя навагрудчане! Ад усёй душы віншуем вас са Святам працы – Першамаем!

Мірная праца – гэта вечная каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць і згоду ў грамадстве. Для беларускага народа, які перажыў ва ўсе часы вялікія выпрабаванні, – гэта асаблівы набытак.

У гэты дзень па шматгадовай традыцыі мы аддаём даніну павагі ўсім працаўнікам – ветэранам, працоўны подзвіг якіх заклаў падмурак нашага сённяшняга жыцця, іх маладой змене.

Будучыня Айчыны і роднай Навагрудчыны залежыць ад штодзённай руплівай працы кожнага з нас – рабочага, селяніна, настаўніка, урача, служачага. Сакрэт поспеху – у аднадушшы і салідарнасці, якія дапамагаюць у рашэнні любых праблем.

Вашымі ўмелымі рукамі, здольнасцю і талентам ствараюцца нацыянальнае багацце, дастойнае і забяспечанае жыццё кожнай сям’і, закладваецца дабрабыт нашчадкаў, забяспечваецца будаўніцтва моцнай і квітнеючай Беларусі – нашага агульнага дома.

Няхай шчодрае цяпло вясновых дзён дорыць вам бадзёры і радасны настрой, надае сілы для новых здзяйсненняў.

Жадаем усім моцнага здароўя, міру і дабра, поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.