Работа эканомікі ў 2020 годзе, прагноз яе развіцця на новы год і складнікі бюджэту 2021 года. У Навагрудку адбылося сумеснае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Работа эканомікі ў 2020 годзе, прагноз яе развіцця на новы год і складнікі бюджэту 2021 года. У Навагрудку адбылося сумеснае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Работа эканомікі ў 2020 годзе, прагноз яе развіцця на новы год і складнікі бюджэту 2021 года. У Навагрудку адбылося сумеснае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

06 января 2021 1339

Не дапусціць падзення эканомікі і забяспечыць сацыяльную стабільнасць – галоўныя задачы 2021 года, якія стаяць сёння перад краінай і кожным рэгіёнам пры складанні планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і фарміраванні бюджэту новага года.

Сяргей ФЕДЧАНКА, старшыня райвыканкама:

– 2020 год па многіх прычынах быў складаным, але было зроблена шмат для стабільнай работы эканомікі раёна і развіцця сацыяльнай сферы. Завяршыць усё не ўдалося, таму зроблены карэктывы для выканання намечаных планаў у 2021 годзе. Яны даволі сур’ёзныя, напружаныя, але выканальныя. З цяжкасцямі 2020 года мы навучыліся працаваць, у будучым у нас усё атрымаецца.

У цэнтры ўвагі дэпутатаў, членаў райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна – работа эканомікі ў 2020 годзе, прагноз яе развіцця на наступны год і складнікі бюджэту 2021 года. У сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, якое адбылося напрыканцы снежня, прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін.

Параметры развіцця вызначаны

Асноўнай задачай кіраўнікоў рэальнага сектара эканомікі раёна па-ранейшаму застаецца забеспячэнне эфектыўнай дзейнасці прадпрыемстваў, выкананне параметраў знешнеэканамічнай дзейнасці, рэнтабельнай работы. Гэтыя параметры ў ліку іншых будуць вызначаны бізнес-планамі развіцця прадпрыемстваў і арганізацый на 2021 год, – падкрэсліла першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Сялевіч.


Індэкс фізічнага аб’ёму ў прамысловым комплесе раёна плануецца на ўзроўні 101,5%.

На 2021 год перад сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна стаіць задача па павелічэнні вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі да ўзроўню 2020 года на 4%. Вызначаны планы па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці малака на 5%, мяса – на 2,6%. Прырост вытворчасці прадукцыі раслінаводства ў 2021 годзе ў памеры 5,2 % плануецца забяспечыць за кошт павелічэння аб’ёмаў вытворчасці зерневых і зернебабовых культур, уключаючы кукурузу на зерне – на 4,4%. У вазе пасля дапрацоўкі плануецца атрымаць 82,9 тыс. тон пры ўраджайнасці 43,7 ц/га (плюс 2,7 ц/га да ўзроўню 2020 года). Плануецца таксама павялічыць валавы збор цукровых буракоў да 90,4 тыс. тон пры ўраджайнасці 613 ц/га (плюс 97 ц/га).

Дарэчы, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама вызначыла заданні па забеспячэнні дадзеных і іншых параметраў для кожнай гаспадаркі раёна.


Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі неабходна забяспечыць на ўзроўні 103,3%. З улікам даволі развітай гандлёвай сеткі раёна з мэтай выканання ўстаноўленага задання плануецца дыверсіфікацыя гандлёвай інфраструктуры раёна, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання гандлёвых плошчаў, пашырэнне асартыменту прапануемых тавараў, павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва.

У транспартнай галіне ў 2021 годзе неабходна забяспечыць пасажыраабарот на ўзроўні 87,9%. Грузаабарот павінен скласці 101,3%. Выкананне дадзенага задання плануецца забяспечыць за кошт росту грузаабароту транспартных арганізацый малога бізнесу, якія займаюць 86,8% у агульным аб’ёме грузаабароту раёна.

Агульны аб’ём будаўніча-мантажных работ у 2021 годзе чакаецца ў памеры 26995 тыс. рублёў. Аб’ём уводу жылля за кошт усіх крыніц фінансавання плануецца ў памеры 13,1 тыс. кв. м. Індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва складзе 4,7 тыс. кв. м, шматкватэрнае жыллё – 8,4 тыс. кв. м. Запланавана пабудаваць два 40-кватэрныя і адзін 49-кватэрны дом у мікрараёне Мітраполь-1.


Агульны аб’ём інвестыцый у 2021 годзе плануецца на ўзроўні 77,4 млн рублёў, што складзе 103,4% да ўзроўню мінулага года. Сродкі будуць накіраваны на развіццё эканомікі раёна ў розных сферах. Значны ўплыў на аб’ём інвестыцый у асноўны капітал будзе аказваць ход рэалізацыі вытворчых праектаў прамысловых прадпрыемстваў: мадэрнізацыя цэха вытворчасці сыроў з павелічэннем сутачнай вытворчасці да 15 тон філіяла «Навагрудскія Дары» ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», мадэрнізацыя швейнай вытворчасці з укараненнем інавацыйнай аўтаматызаванай тэхналогіі распрацоўкі і пашыву вырабаў з прымяненнем сучасных матэрыялаў.

У планах 2021 года таксама і рэалізацыя інфраструктурных праектаў: рэканструкцыя цэнтральнай кацельні па вул. Катоўскага ў г. Навагрудку з устаноўкай катлоў на мясцовых відах паліва, рэканструкцыя з кансервацыяй і прыстасаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці Навагрудскага замка, пачатак будаўніцтва другога ўчастка лыжаролернай трасы і будынка спартыўнага назначэння ў спартыўна-біятлонным комплексе «Сялец».


Плануецца пабудаваць і шэраг вытворчых аб’ектаў у сельскагаспадарчай сферы.

Намінальная налічаная заработная плата – адзін з мэтавых паказчыкаў на 2021 год. Плануецца, што ў 2021 годзе сярэднямесячная заработная плата складзе 978,9 рублёў. На рэалізацыю мерапрыемстваў садзейнічання занятасці насельніцтва ў 2021 годзе плануецца накіраваць 298,4 тыс. рублёў, што дазволіць забяспечыць па выніках года ўзровень беспрацоўя на рынку працы не больш 0,3, узровень напружанасці не больш – 0,2.

Сацыяльная сфера – у прыярытэце

Праект раённага бюджэту на 2021 год прадставіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Жанна Лазовік.

У цэлым даходы раёна, уключаючы ўласныя, прагназуюцца ў памеры 78966, 4 тыс. рублёў. Выдаткі павінны скласці 76680,4 тыс. рублёў.

Уласныя даходы раённага бюджэту прагназуюцца ў памеры 44734,0 тыс. рублёў. У параўнанні з чакаемым выкананнем бюджэту 2020 года прагназуемыя ў 2021 годзе ўласныя даходы складуць 109,7%.

Самыя значныя з запланаваных выдаткаў будуць накіраваны на фінансаванне сацыяльнай сферы – 74,3% ад агульнага бюджэту. Выдаткі на адукацыю складуць 39,1%. На фінансаванне сістэмы аховы здароўя будзе накіравана 24% раённага бюджэту.  Прадугледжаны сродкі і на ўтрыманне штатных адзінак у сувязі з адкрыццём у 2021 годзе кабінета рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі.


На фізічную культуру і спорт плануецца накіраваць 1910,1 тыс. рублёў. Выдаткі па ўстановах культуры прадугледжваюцца ў памеры 3,9 %. На сацыяльную палітыку запланавана 4,9%. На рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі будзе накіравана 12,9 тыс. рублёў.

Выдаткі бюджэтаў сельсаветаў прадугледжваюцца ў суме 1527,3 тыс. рублёў або 1,3% выдаткаў кансалідаванага бюджэту.

Для транспартных прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць гарадскія і прыгарадныя пасажырскія перавозкі, прадугледжваецца ў праекце бюджэту на 2021 год 448,8 тыс. рублёў, якія будуць накіраваны на фінансаванне выдаткаў па ажыццяўленні гарадскіх і прыгарадных пасажырскіх перавозак.

На фінансаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі прадугледжана 12,1% ад агульнага аб’ёму раённага бюджэту, што складзе 9128,3 тыс. рублёў. У тым ліку сродкі будуць накіраваны на субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву, аплату бягучага ўтрымання аб’ектаў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, бягучы і капітальны рамонт жыллёвага фонду.


Таксама прадугледжана накіраванне бюджэтных сродкаў і на мэтавую падтрымку сацыяльна ўразлівых слаёў насельніцтва шляхам прадастаўлення ім безнаяўных жыллёвых субсідый.

Асноўнымі задачамі ў галіне палітыкі расходаў бюджэту ў 2021 годзе будуць захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, падтрымка рэальнага сектара эканомікі і якасці жыцця насельніцтва.

Па кожным з абмеркаваных пытанняў прыняты адпаведныя рашэнні.

Алена Ермакова, «НЖ»

Фота "Нова-ТВ" і з архіва "НЖ"