«Зямля бацькоў – мая зямля». Аб патрыятызме, любві да Радзімы і актыўнай грамадзянскай пазіцыі гаварылі падчас адкрытага дыялогу ў Валеўскай сярэдняй школе

«Зямля бацькоў – мая зямля». Аб патрыятызме, любві да Радзімы і актыўнай грамадзянскай пазіцыі гаварылі падчас адкрытага дыялогу ў Валеўскай сярэдняй школе

«Зямля бацькоў – мая зямля». Аб патрыятызме, любві да Радзімы і актыўнай грамадзянскай пазіцыі гаварылі падчас адкрытага дыялогу ў Валеўскай сярэдняй школе

30 ноября 2022 1700

Што значыць любіць Радзіму і быць патрыётам? Як праяўляецца актыўная грамадзянская пазіцыя? На гэтыя і іншыя пытанні разважалі падчас адкрытага дыялогу ў Валеўскай сярэдняй школе з удзелам намесніка старшыні райвыканкама-начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгенія Бажко і старшыні Валеўскага сельвыканама Дзмітрыя Піваварчыка.

Адкрыты дыялог «Зямля бацькоў – мая зямля» аб’яднаў дарослых і школьнікаў, якія дзяліліся сваім бачаннем развіцця краіны і грамадства, гаварылі аб самай пачэснай працы – працы на зямлі.

– У Год гістарычнай памяці ў нашай школе адбылося шмат мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гісторыі і традыцый нашай краіны і Валеўскага краю. Фінальным акордам стаў тыдзень «З вялікай любоўю да малой радзімы», які прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі. Гэта свята ўсіх, хто любіць сваю родню зямлю, стараецца сваёй добрасумленнай працай зрабіць яе багацейшай і прыгажэйшай, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, – адзначыла, адкрываючы сустрэчу, настаўніца гісторыі Тамара Сурага. – Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не аднойчы падкрэсліваў, што сельская гаспадарка – аснова дабрабыту краіны, нашай эканамічнай бяспекі і незалежнасці. Павага да працаўнікоў вёскі, развіццё сёльскай гаспадаркі – прыярытэт дзяржаўнай палітыкі.

Разважаючы аб такіх паняццях, як патрыятызм, актыўная грамадзянская пазіцыя, старшакласнікі гаварылі аб любві да Радзімы, адказнасці за сваю будучыню, сумленнай працы, захаванні культуры, традыцый і гістарычнай спадчыны. Край пад белымі крыламі, мірная і стабільная краіна, родная зямля, моцная і незалежная дзяржава – так характарызавалі Беларусь школьнікі.

У цэнтры ўвагі удзельнікаў дыялогу – праца сельскіх працаўнікоў, развіццё сельскай гаспадаркі, дзейнасць мясцовага сельгаспрадпрыемства. Расказваючы пра сваю малую радзіму, вучні ўзгадалі, як ствараўся калгас на тэрыторыі сельсавета і як працавалі вяскоўцы.

Аб старонках калгаснага жыцця таксама нагадалі экспанаты «Музея ў чамадане» – кніга працадзён, пашпарт каня, табліца для налічэння працадзён. Тамара Сурага пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з асаблівасцямі працы калгаснікаў у мінулым і перадала ў музей Ганаровую грамату БССР, якая была ўручана яе бацьку Мікалаю Іванавічу, былому старшыні калгаса. Таксама яна акцэнтавала ўвагу на тым, які вялікі крок зрабіла мясцовая гаспадарка ў сваім развіцці і як працуе сучаснае пакаленне аграрыяў.

Падчас сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Бажко звярнуў увагу на важнасць прыцягнення маладых кадраў у гаспадаркі раёна.

– Дзяржава аказвае значную падтрымку сельгаспрадпрыемствам, паляпшаюцца ўмовы працы аграрыяў, пашыраецца спектр сацыяльных гарантый, – адзначыў Яўгеній Сяргеевіч. – Сёння ў галіне сельскай гаспадаркі запатрабаваны прафесіянальныя і граматныя спецыялісты, жывёлаводы, механізатары. Тыя веды, навыкі, усведамленні, якія вы штодня атрымліваеце ў школе, – гэта надзейны ўклад у вашу будучыню, у фарміраванне грамадзянскай пазіцыі, прафесійнае самавызначэнне.

Адказваючы на пытанні школьнікаў, Яўгеній Бажко, расказаў, якія льготы і гарантыі прадугледжаны для маладых спецыялістаў, якія працуюць у гаспадарках раёна, і прапанаваў выбіраць прафесіі, звязаныя з сельскай гаспадаркай.

– Усе прафесіі важныя і патрэбныя. Уклад кожнага спецыяліста – агранома, заатэхніка, інжынера – важкі і значны. Ад сумленнай працы, адказнага выканання сваіх абвязкаў, прафесіяналізму і адданасці справе залежыць агульны вынік, эканамічная стабільнасць і развіццё сельгаспрадпрыемстваў, – падкрэсліў Яўгеній Бажко.

Сваім вопытам работы ў сельскай гаспадарцы падзяліўся таксама старшыня Валеўскага сельвыканкама Дзмітрый Піваварчык. Ён адзначыў, што маладыя спецыялісты ў гаспадарках могуць не толькі набыць карысны прафесійны вопыт, але атрымаць магчымасць для самаразвіцця і росту. Шмат гаварылі і аб асаблівым стаўленні да малой радзімы – Валеўскага краю. Як адзначыла дырэктар школы Таццяна Мілаш, практыка падобнага дыялогу з моладдзю на роўных ужо стала добрай традыцыяй. Для дарослых гэта магчымасць даведацца, чым жыве падрастаючае пакаленне, а вучні могуць атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.

Алена Пятрова, «НЖ»

Далучайцеся да нашага Telegram-каналу!