Зялёны свет ідэям і пачынанням вучняў Пятрэвіцкай школы

Зялёны свет ідэям і пачынанням вучняў Пятрэвіцкай школы

Зялёны свет ідэям і пачынанням вучняў Пятрэвіцкай школы

13 ноября 2020 1676

Усім вядома, што праблема разумнага выкарыстання энэргіі з’яўляецца адной з галоўных праблем чалавецтва. Энэргазберажэнне – не толькі эканомія грошай, але і клопат аб прыродзе, аб нашай планеце Зямля. Кожны з нас – часцінка Планеты, таму любы наш учынак, любы крок, любое дзеянне можа паўплываць на далейшы ход развіцця падзей, стану нашай Планеты. Таму кожны жыхар павінен усвядоміць як жыць на планеце і перадаваць вопыт натсупным пакаленням, якія яго будуць удасканальваць. Таму 11 кастрычніка, у Міжнародны день энэргазбареажэння, у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе заўжды шумна, весела і насычана падзеямі.

Актыў вучнёўскага самакіравання “збіўся з ног”, каб вынайсці новыя формы работы, цікавыя і настаўнікам і дзецям.

Ад сябе асабіста (ад членаў вучнёўскага самакіравання) для бацькоў і дзяцей былі складзены “Шкодныя саветы па энэргазберажэнню”, якія адразуж былі размешчаны ў інфармацыным холе ўстановы адукацыі на “Ленце ідэй энэргазберажэння, 2020”.


У дзіцячым садку дзецям, якім яшчэ цяжка ўсвядоміць праблему энэргазберажэння, выхавацелі чыталі казку К.Чукоўскага “Украдзенае сонца”, гутараць на тэмы “Чаму гарыць лямпачка і што зрабіць, каб яна гарэла людзям зажды?”, “Куды ўцякае цяпло і як яго спыніць?”.

Вучні 1-4 класаў правялі акцыю “Уходя, гасите свет!”: пабывалі ў кожным школьным кабінеце, наведалі дырэктара, яго намеснікаў, настаўніцкую, дзе напаміналі аб неабходнасці  берагчы свет  і пад кожным выключацелем наклеялі лістоўку-напамін.


Камісія з ліку вучняў – пераможцаў агульнашкольных мерапрыемтваў ацаніла работу вучняў 5-6 класаў у конкурсе малюнкаў “Беражом энэргію – беражом будучае”.

Да мерапрыемтваў падключыўся і артрад аховы правапардку ў школе. Але сёння ў іх была іншая місія – сачылі, каб не выцякала лішняй вады з крана, каб не было патрабавана без неабходнасці ні аднаго кванта свету.

Кожны класны калектыў думаў над праблемай, што зрабіць канткрэтнага па энэргазберажэнні. Свае ідэі адлюстроўвалі на “Ленце ідэй энэргазберажэння, 2020”.

Настаўнікі ж, у сваю чаргу, на спецыяльна адведзенай старонцы ленты пісалі слоганы да Дня энэргазберажэння.


Прыемныя пачуцці адчуваеш, калі бачыш актыўных, не абыякавых да сваёй установы адукацыі, сваёй Радзімы і Планеты дзяцей. Іх шчырасць і жаданне зрабіць хоць што-небудзь карыснае, іх аганькі ў вачах ад зробленага закрануць сэрца самага абыякавага да адбываючыхся падзей чалавека.

Зялёна свет, вашым ідэям і пачынанням, нашы юныя сябры!

 

Аксана Засадзінская,

намеснік дырэктара па ВР Пятрэвіцкага д\с-СШ

Фота Наталія Юшкеівч