З жыхарамі аграгарадка Ладзенікі абмеркавалі пытанні бяспекі

З жыхарамі аграгарадка Ладзенікі абмеркавалі пытанні бяспекі

02 ноября 2022 339

У аграгарадку Ладзенікі адбыўся сельскі сход жыхароў, на якім абмеркавалі пытанні бяспекі з мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын, начальнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Максімовіч, прадстаўнікі іншых зацікаўленых службаў, нагадалі грамадзянам аб важнасці захавання правілаў бяспекі.

Работнік МНС расказаў вяскоўцам аб акцыі «За бяспеку разам!», якая зараз праходзіць у раёне. Давёў актуальныя лічбы вогненнай статысткі, вылучыўшы пры гэтым асноўныя прычыны здарэнняў. Звярнуў увагу на важнасць устаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Нагадаў аб неабходнасці падтрымання ў належным стане электраправодкі і электрабытавых прыбораў, аб строгім выкананні правіл эксплуатацыі печаў і газавага абсталявання. Не засталіся ў баку пытанні забеспячэння належнага нагляду за дзецьмі і недапушчэння курэння ў ложку.

‒ Ні ў якім разе не кідайце непатушаныя цыгарэты на падлогу і не курыце ў ложку. Недакуркі складайце ў попельніцу або металічную шклянку, лепш за ўсё напоўненую вадой. Не падвяргайце небяспецы сябе і тых, хто жыве з вамі побач, ‒ адзначыў Дзмітрый Сяргеевіч.


Прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі выступілі па сваіх напрамках і адказалі на пытанні, якія цікавяць вяскоўцаў.

У завяршэнні сустрэчы члены аматарскага аб'яднання «Мудрасць Плюс» паказалі тэатралізаваны спектакль «Без Ягора будзе гора».

Наталля Фасцянкова,
старшы інспектар Навагрудскага РАНС