Юныя навагрудчане ганарацца сваёй малой радзімай

Юныя навагрудчане ганарацца сваёй малой радзімай

05 декабря 2025 201
Навагрудак…Край замкаў, рыцараў і паэтаў! А яшчэ, без перабольшвання, горад-музей, дзе гісторыя крочыць разам з сучаснасцю, дзе на кожным кроку – помнікі гісторыі і культуры, дзе столькі цікавага і сапраўды каштоўнага, што нам, жыхарам Навагрудчыны, трэба ганарыцца, што мы жывём на гэтай унікальнай зямлі.

Пад лейтматывам «Заўжды ганарыцца сваёю зямлёю!» ў бібліятэцы сямейнага чытання адбылася вельмі цікавая і пазнавальная краязнаўчая вандроўка. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 3 класа СШ№4 імя П.А. Мазуры.

Нашы юныя чытачы і, па сумяшчальніцтву, даследчыкі падчас падарожжа наведалі самыя розныя станцыі, дзе з цікавасцю выконвалі розныя заданні. Напрыклад, «збудавалі» Навагрудскі замак, пакуль мы расказвалі пра яго гісторыю. Затым адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны, пагулялі у гульню «Што лішняе?», разгадалі сакрэты кубка Ядзвігі, навагрудскай выцінанкі-выбіванкі і жанравых скульптур Навагрудчыны. Завочна пабывалі ў Музеі яўрэйскага супраціўлення. Вельмі займальнай атрымалася і гульня «Замочная свідравіна».

Кожнае дзіця мела магчымасць прыняць самы актыўны ўдзел у вандроўцы. Школьнікі даведаліся шмат новага і цікавага. Дзеці засталіся вельмі задаволенымі!

Ларыса Касцюк, загадчыца бібліятэкі сямейнага чытання

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |