Выхавальнікі Нягневіцкага дзіцячага сада сабралі макулатуру - выратавалі дрэва

Выхавальнікі Нягневіцкага дзіцячага сада сабралі макулатуру - выратавалі дрэва

Выхавальнікі Нягневіцкага дзіцячага сада сабралі макулатуру - выратавалі дрэва

21 марта 2021 935

Напярэдадні Міжнароднага дня лясоў, што святкуецца 21 сакавіка, з мэтай прыцягнення падрастаючага пакалення да неабходнасці другаснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, да праблемы беражлівых адносін да такога багацця як лес, у Нягневіцкім яслях-садзе прайшла экалагічная акцыя “Сабралі макулатуру – выратавалі дрэва!”

Падчас акцыі дзеці даведаліся, што адным са спосабаў захавання лесу з'яўляецца збор макулатуры. Выхавальнікі расказалі дзецям як і адкуль з'яўляецца папера, што з макулатуры можна зрабіць вельмі шмат неабходных рэчаў і пры гэтым не секчы дрэва. Сваіх дзяцей у гэтай акцыі падтрымалі і іх бацькі. Праведзеная акцыя паклала пачатак фармаванню эканамічнай культуры ў нашых выхаванцаў і іх бацькоў.

Хочацца верыць, што нашы дзеці, калі стануць дарослымі, будуць беражліва ставіцца да ўсяго жывога і гэта дапаможа ім жыць у гармоніі з навакольным светам.

alt alt alt

Выхавальнік Нягневіцкага я/с  

Міхалкевіч Святлана