Выбар невялікі: плаці па поўнай ці працаўладкоўвайся

Выбар невялікі: плаці па поўнай ці працаўладкоўвайся

Выбар невялікі: плаці па поўнай ці працаўладкоўвайся

09 июня 2022 769

Дэкрэт № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» (у рэдакцыі Дэкрэта № 1 ад 25 студзеня 2018 года) у нашай краіне дзейнічае ўжо на працягу сямі гадоў. За гэты час прыняты шэраг дапаўненняў у заканадаўчыя акты, у кожным раёне створаны пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці, створаны базы даных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Адным словам, работа кіпіць.

Як цяпер ажыццяўляецца работа камісіі па рэалізацыі норм Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», мы пацікавіліся ў сакратара камісіі, галоўнага спецыяліста аддзела дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама Кацярыны КАЗЕЦ.

– Кацярына Іванаўна, асноўная роля па рэалізацыі норм Дэкрэта № 3 адво дзіцца мясцовым органам улады, якія забяспечваюць індывідуальную работу з грамадзянамі на месцах па іх працаўладкаванні і рэсацыялізацыі асоб, якія вя дуць асацыяльны лад жыцця. Якую работу ў гэтым накірунку право дзіць камісія па садзейнічанні занятасці?
   – У адпаведнасці з Дэкрэтам «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», асноўнай мерай уздзеяння на асоб, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў, стала 100-працэнтная аплата паслуг, што субсідзіруюцца дзяржавай. Тыя, хто не працуе без аб’ектыўных на тое прычын, павінны аплачваць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах гарачае водазабеспячэнне, цеплазабеспячэнне і газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.
Камісія, якую ўзначальвае старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын, працуе пастаянна. Пасяджэнні праходзяць у 2-і і 4-ы аўторак кожнага месяца.
Асноўная тэматыка зваротаў грамадзян – аднясенне да занятых у эканоміцы на аснове прадастаўленых дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць, кансультацыі па рэалізацыі Дэкрэта № 3.

– За перыяд дзеяння Дэкрэта № 3 прыняты шэраг заканадаўчых актаў і нарматыўных дакументаў, адным з такіх з’яўляецца пастанова № 166 ад 25 сакавіка 2022 года. Што прадугледжана гэтым дакументам?
– Гэты дакумент пашырае кола ўласнікаў жылля, якія аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі з поўным пакрыццём затрат на іх аказанне. Да іх прылічылі непрацуючых грамадзян працаздольнага ўзросту, якія выехалі за межы краіны больш чым на месяц, у якіх ёсць ва ўласнасці жыллё.
Ад 100-працэнтнай платы за камунальныя паслугі могуць вызваліць толькі грамадзян, якія працуюць і атрымліваюць адукацыю на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза, членам якога з’яўляецца і Беларусь.
Спіс тых, хто з’ехаў за мяжу (беларусаў), прадастаўляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Потым гэтыя звесткі перадаюцца ў ЖРЭС для ўстанаўлення, з’яўляецца ўласнікам жылля або не.
У маі ў спісе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь было 6 навагрудчан, якія выехалі за мяжу, але яны не павінны кампенсаваць выдаткі на цяпло- і водазабеспячэнне, паколькі не з’яўляюцца ўласнікамі жылля.

– Кацярына Іванаўна, колькі грамадзян нашага раёна сёння аплачваюць тарыфы, што называецца, «па поўнай» і якую дапамогу можа аказаць грамадзянам, не занятым у эканоміцы, дзяржаўная служба занятасці?
– На 5 мая 2022 года па гарачым водазабеспячэнні прынята рашэнне раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці ў дачыненні да 82 чалавек, з іх 16 – пражываюць сумесна; па цеплазабеспячэнні – 110 чалавек, з іх 20 – пражываюць сумесна; па газазабеспячэнні 47 чалавек, з іх 5 – пражываюць сумесна.
З камісіі не занятых грамадскакарыснай працай людзей накіроў ваюць у раённую службу занятасці, дзе ім падбіраюць работу – пастаянную або часовую.
Нягледзячы на шырокае інфармаванне грамадзян па рэалізацыі норм Дэкрэта № 3, непасрэдна зваротаў за садзейнічаненнем у працаўладкаванні ў камісію не паступала. Грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, у першую чаргу звяртаюцца ў дзяржаўную службу занятасці. Гэта звязана са значным павелічэннем колькасці вакансій ад наймальнікаў.
Па стане на 1.05.2022 у службу занятасці наймальнікі прадставілі 378 вакансій, у тым ліку 200 па рабочых спецыяльнасцях, або 53 %.
На 25.05.2022 за садзейнічаннем у працаўладкаванні ў службу занятасці звярнулася 49 грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія знаходзяцца ў базе даных. Працаўладкаваны 33 чалавекі, 1 беспрацоўны прайшоў навучанне за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці», 3 зняты з уліку.
У аддзел дзяржаўнай службы занятасці інфармацыя аб пастанове на ўлік грамадзян, якія вярнуліся з месцаў лішэння свабоды (МЛС) і лячэбна-працоўнага прафілакторыя (ЛПП) аб аказанні са дзейнічання ў працаўладкаванні, паступае пастаянна і своечасова. Так, за сту дзень-красавік 2022 года ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці звярнуўся 1 чалавек, які вызваліўся з ЛПП і накіраваны на навучанне «пад заказ наймальніка» па спецыяльнасці «рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў».
За перыяд са студзеня па красавік 2022 года ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці звярнулася 7 грамадзян, якія вярнуліся з МЛС, з іх 2 зарэгістраваны ў якасці тых, хто звярнуўся за садзейнічаненнем у працаўладкаванні (па Дэкрэце № 18). Працаўладкавана на пастаянную работу 7 грамадзян, з іх 6 за кошт устаноўленай броні. А яна ўстаноўлена для 300 чалавек (з іх 45 для асоб з МЛС і 69 для грамадзян, якія абавязаны кампенсаваць выдаткі, якія затрачаны дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні).
Інфармаванне аб рэалізацыі Дэкрэта № 3 адбываецца ў тым ліку і з дапамогай паведамленняў аб памеры аплаты за жыллёвакамунальныя паслугі. Накіроўваем усім грамадзянам (па ўсім горадзе, а не толькі канкрэтна дармаедам). У паведамленні прапаноўваецца звярнуцца ў службу занятасці і ў камісію для атрымання дапамогі ў працаўладкаванні. Напрыклад, у сакавіку накіраваны пісьмы 351 грама дзяніну, якія ўпершыню трапілі ў базу даных.

– Колькі чалавек уключана ў базу даных не занятых у эканоміцы і як з яе выйсці?
– На сённяшні дзень у базу, якая абнаўляецца штоквартальна, па нашым раёне занесена 2802 чалавекі. Тут не толькі тыя, хто не працуе ці працуе неафіцыйна. Сюды трапляюць і грамадзяне, якія выехалі за мяжу, а таксама скончылі ўстанову адукацыі і яшчэ не працаўладкаваны, якія звольніліся і не зарэгістраваліся як беспрацоўныя.
Характэрна, што большую частку базы даных складаюць мужчыны – 1950, жанчын – 852.
Каб пацвердзіць, што чалавек не «дармаед», у камісію па занятасці насельніцтва ён павінен прадаставіць адпаведныя дакументы. Так, згодна з інфармацыяй, якая пацвярджаецца, 1278 чалавек са спіса прызнаны занятымі ў эканоміцы па такіх прык метах: ёсць дзеці да 7-і гадоў; ёсць 3-е і больш непаўналетніх дзяцей; занятыя на зямельных участках; працуюць у расійскіх кампаніях.
Калі чалавек жыве і працуе за мяжой, але ў Навагрудскім раёне мае спадчыну, ён па законе мае права даць інфармацыю аб сваёй занятасці. Праблемай для камісіі з’яўляецца ўстанавіць месцазнаходжанне і звесткі аб працаўладкаванні грамадзяніна, калі ён зарэгістраваны ў раёне, але не пражывае тут.
Пасля абнаўлення базы члены камісіі аналізуюць даныя і высвятляюць: дзе знаходзіцца чалавек, чым займаецца, якая дапамога яму патрэбна, рэкамендуюць, куды звярнуцца, каб легалізаваць дзей насць тым, хто працуе неафіцыйна.
Мы тлумачым, што можна звярнуцца ў службу занятасці за садзейнічаннем у працаўладкаванні, атрымаць фінансавую падтрымку дзяржавы для адкрыцця асабістай справы, навучыцца найбольш запатрабаваным спецыяльнасцям на рынку працы, даём кансультацыі па аформленні рамесніцтва, як працаваць і плаціць адзіны падатак за дзейнасць, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай. Гэта розныя віды паслуг, пералік іх вельмі шырокі, азнаёміцца з ім можна ў падаткавай інспекцыі. Такія людзі не напрацоўваюць сабе працоўны стаж, але ўдзельнічаюць у сістэме падаткаабкладання краіны. Памер падатку залежыць ад віду паслугі. Адзначу, што па гэтым варыянце ў нас многія аказваюць паслугі.
Па даных інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне на 1.04.2022 аказвалі паслугі 190 чалавек. Найбольш запатрабаваныя паслугі цырульні і касметычныя паслугі, а таксама паслугі па манікюры і педыкюры. Карыстаюцца попытам паслугі рэпетытара, рэалізацыя прадукцыі кветкаводства і дэкаратыўных раслін, рамонт швейных і трыкатажных вырабаў.

А. Ермакова, «НЖ».