Мама – самае цудоўнае слова на свеце. З гэтым словам на вуснах нараджаецца кожны чалавек. Хто як ні маці заўсёды клапоціцца пра нас? Любоў маці самая шчырая. Падчас тыдня бацькоўскай любові я прапанавала аднакласнікам скласці верш для сваіх матуль.
Матуля мая дарагая
Матуля мая дарагая,
Ты ў свеце такая адна,
Ласкавая, шчырая, мілая,
Ты зорка пуцяводная мая.
Ты мне падтрымка, сябар мой.
Усё жыцце ідзеш са мной,
Парады мудрыя даеш,
Мяне з маленства беражэш.
Ты над калыскаю маёй сядзела,
Не спала цёмнымі начамі.
Ты на мяне заўжды глядзела
Пяшчоты поўнымі вачамі.
І хоць гады ляцяць бясконца
Ты для мяне як свет у аконцы.
Усмешкай цёплаю тваёй
Усё пранізана, сагрэта.
3 табою ў душы спакой.
Зямны паклон табе за гэта!
Жыві ты доўга, залатая,
Якая 6 ні прыйшла бяда.
Хай Бог цябе засцерагае
Вачэй не засціць слёз вада.
І я хачу такой жа быць:
Дарыць дабро і цеплыню.
Цябе, матулечка, любіць,
Любіць усю нашу сям'ю.
Паліна Андрукевіч,
вучаніца 8 «Б» класа Сярэдняй школы № 4 г.Навагрудка імя П.А.Мазуры



















