Віталій Латушка: « У сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі ў ліку важных тэм закрануў і тэму дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату.»

Віталій Латушка: « У сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі ў ліку важных тэм закрануў і тэму дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату.»

11 июня 2022 381

Віталій ЛАТУШКА, кіраўнік справамі Навагрудскага райвыканкама:

– У сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі ў ліку важных тэм закрануў і тэму дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату. У прыватнасці размова ішла пра работу службы «адно акно». Адной з задач гэтай службы з’яўляецца зручнасць для грамадзян і аператыўнасць прыняцця рашэнняў, бо па стане работы з людзьмі ацэньваюць эфектыўнасць дзейнасці дзяржаўных органаў.

Больш за 10 гадоў таму для паляпшэння работы з грамадзянамі ў Навагрудскім райвыканкаме была арганізаваная служба «адно акно», і ў пачатку, вядома, было больш пытанняў, чым адказаў. Крок за крокам адбывалася ўдасканаленне службы. Калі ў 2009 годзе колькасць адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца службай, складала 34 працэдуры, у 2018 – 103, то ў цяперашні час іх колькасць складае 179.

У службе «адно акно» працуюць 4 чалавекі. Аналізуючы практыку аказання адміністрацыйных працэдур, арганізацыі дзейнасці службы, хочацца адзначыць станоўчую дынаміку работы гэтай службы. Сёння мы назіраем значныя выгады дзякуючы скарачэнню адміністрацыйных бар’ераў і рэсурсаў, звязаных з падрыхтоўкай, прадастаўленнем і апрацоўкай афіцыйнай інфармацыі. Аб гэтым сведчаць паказчыкі коль касці адміністрацыйных працэдур. Выяўлены рэзервы павышэння эфектыўнасці дзейнасці службы «адно акно» за кошт прадастаўлення доступу да асобных баз даных дзяржаўных органаў і арганізацый, дапрацоўкі праграмнага комплексу «адно акно» і інш.

Хачу адзначыць, што ў сучасным грамадстве амаль кожны чалавек з’яўляецца актыўным карыстальнікам інтэрнэт-сеткі. Улічваючы велізарны ўплыў на чалавека сацыяльных сетак, у мэтах павышэння якасці работы з людзьмі мы стварылі Instagram-акаўнт службы «адно акно». Мэта якога – павысіць пазнавальнасць брэнда «адно акно», павялічыць колькасць заяў, прыцягнуць грамадзян. Так што пераходзьце па спасылцы, рэгіструйцеся, пішыце ў дырэкт, пакідайце каментарыі, стаўце лайкі.

Разам з тым мы разумеем, і Прэзідэнт гэта асабліва падкрэсліў, што ўдасканаленню няма мяжы. Нашы планы на бліжэйшую будучыню – інфарматызацыя і цыфравізацыя, устаноўка электроннага табло электроннай чаргі.