Паважаныя работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Ваша адказная і карпатлівая праца – важная ўмова стабільнага развіцця ўсёй краіны ў цэлым. Уласцівыя вам прафесіяналізм, аб'ектыўны і комплексны падыход да ўсіх галін, якія вы вывучаеце, быў і застаецца залогам высокай якасці атрыманых статыстычных даных, на аснове якіх органамі ўлады прымаюцца важныя кіраўнічыя рашэнні.
Менавіта вы, работнікі статыстыкі, збіраючы, апрацоўваючы, захоўваючы і аналізуючы інфармацыю, эфектыўна спрыяеце распрацоўцы перспектыўных планаў, праграм развіцця ўсіх сфер жыцця. Перакананыя, што штодзённай упартасцю і настойлівасцю, адданасцю абранай справе вы і надалей будзеце ўносіць дастойны ўклад у росквіт роднага краю.
Бадзёрасці вам і аптымізму, прымнажэння творчых сіл для вырашэння важных дзяржаўных задач, новых дасягненняў. Няхай кожны дзень прыносіць вам поспехі і радасць, а праца – задавальненне ад атрыманага выніку. Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |