Тыдзень беларускай мовы прайшоў ва ўстановах адукацыі Навагрудчыны

Тыдзень беларускай мовы прайшоў ва ўстановах адукацыі Навагрудчыны

24 сентября 2022 603

24 верасня навучэнцы філіяла БДЭУ «Навагрудскі гандлёва-эанамічны каледж» наведалі музей пад открытым небам «Страчаная спадчына».
У музеі прадстаўлены макеты архітэктурных помнікаў Навагрудчыны, якія не захаваліся да нашага часу. Гэта найбольш значныя аб'екты Навагрудскай архітэктуры розных гадоў, якія выклікаюць цікавасць у навагрудчан і гасцей горада. Сярод экспанатаў музея ‒ макет царквы, якая калісьці стаяла на Замкавай гары, Навагрудская ратуша, езуіцкі калегіум. Тут жа знаходзяцца макеты Палаца Радзівілаў, сядзіб Брахоцкіх, О'руркаў і Чамброва, а таксама разбуранай у сярэдзіне ХХ стагоддзя сінагогі.


У Навагрудскім дзяржаўным каледжы адбыўся лінгвістычны турнір «Папацей, грамацей!» У конкурсе прынялі ўдзел 3 каманды. Навучэнцы паказалі свае веды па беларускай мове, праявілі кемлівасць і знаходлівасць пры выкананні творчых заданняў. Перамогу атрымала каманда 88 групы «Кемлівыя».

Для навучэнцаў каледжа была аганізавана экскурсія «Аб родным краі роднай мовай». Удзельнікі экскурсіі з цікавасцю пазнаёміліся з этнаграфічнай экспазіцыяй каледжа, акунуліся ў мінулае і адчулі самабытнасць нашай культуры.


У Навагрудскім дзяржаўным каледжы тэхналогій і бяспекі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Навучэнцы наведалі музейную комнату калледжа «Музей сялянскага побыту». Удзельнікі пазнаеміліся з традыцыйнай беларускай культурай сваіх продкаў.

Таксама прайшла акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску». Навучэнцы тлумачылі лексічныя значэнні слоў, узгадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі, «папрацавалі» перакладчыкамі. А напрыканцы акцыі падзяліліся сваімі любімымі словамі на беларускай мове.


У сярэдняй школе №1 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры заўсёды з'яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй.
Акцыя «Размаўляй па-беларуску» аб'яднала  ўсю школу : і настаўнікі, і дзеці стараліся размаўляць на ўроках і перапынках на беларускай мове, а беларускамоўныя фізкультхвілінкі захапілі ўсіх   вучняў арыгінальнасцю і крэатыўнасцю. Нельга было прайсці міма выставы ў этнаграфічным кутку, якая была прысвечана знакамітым землякам пад назвай «Майстры слова».


«Мова ‒ гэта ключ да дзвярэй у свет». Вучняў сярэдняй школы №3 пастаянна цікавяць пытанні: чым прываблівае нас беларуская зямля? якія словы-залацінкі выкарыстоўваем мы ў сваім маўленні? Таму наладзілі прэзентацыю работ даследчага характару, прысвечану праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры. Рабяты абаранялі свае работы, звярталіся да вытокаў беларускай мовы, да праблем развіцця сучаснай мовы.

Ва ўстанове прайшла акцыя «Чытаем Максіма Танка разам». 17 верасня ‒ 110 год з дня нараджэння паэта. Яго паэзія трывала ўвайшла ў духоўную спадчыну беларускага народа. Вучні стараліся раскрыць творчы дыяпазон танкаўскай паэзіі і адметнасць яго лірыкі. 


У сярэдняй школе №4  у рамках Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова» для вучняў 5-8 класаў была праведзена прэзентацыя навукова-даследчай работы «Мазаіка майго шчасця: бабуліны пацешкі і замовы, матуліны калыханкі», аўтарам якой з’яўляецца вучаніца 11 класа Мацко Віталія.

Яна на раённым конкурсе даседчых работ «Юнацтва. Навука. Культура» была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. Мерапрыемства праводзілася з мэтай паглыбіць веды вучняў па беларускай літаратуры, пашырыць кругагляд, вучыць працаваць з навуковай літаратурай, рэалізоўваць свае веды на практыцы, прывіваць любоў да роднай мовы, спадчыны продкаў.

Віталія расказала пра этапы стварэння сваей працы і прадэманстравала практычны прадукт сваёй даследчай працы – зборнік запісаных калыханак, пацешак і замоў. Ён атрымаў назву «Мазаіка майго шчасця», а таксама закладкі з калыханкамі для вучняў пачатковых класаў. Напрыканцы сустрэчы Віталія адзначыла, што беларусы не павінны забываць сваю мову, вытокі, Бацькаўшчыну.

Вучні 5-11 класаў  сярэдняй школы №5 удзельнічалі ў творчых акцыях «Пажаданні роднай мове», «Маё любімае слова па-беларуску». Хлопцы выбралі сярод мноства беларускіх адно слова ‒ цікавае, арыгінальнае. Адначасова прадэманстравалі той прадмет, які называецца гэтым словам. Навучэнцы 5-7 класаў малявалі паштоўкі з пажаданнямі на роднай мове.


Мілая родная мова... Колькі любові і пяшчоты ў гэтых словах!
У сярэдняй школе №7 прайшоў Тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!»
Пад гучанне беларускіх песень вучні заходзілі ў школу. Малодшыя танцавалі, старэйшыя спявалі песні. Прайшла акцыя «Размаўляй па-беларуску». Вельмі прыемна, што нашы школьнікі ведаюць родную мову. Па пошце можна было адправіць віншавальныя паштоўкі, таксама прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні «Мае любімае слова па-беларуску».
На працягу тыдня адчуваліся добры настрой і ўрачыстая атмасфера.


У гімназзіі №1 тыдзень беларускай мовы і літаратуры пачаўся з акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску».  Мэта акцыі паглыбіць веды пра беларускую мову, выклікаць цікавасць да вывучэння  мовы беларускага народа, яго культурнай спадчыны. Прыемна было пачуць беларускае слова ад калег-настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.
Прэзентацыя віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове» паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў.  Росквіту і дабрабыту, незалежнасці,  радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі вучні 8-9 класаў на паштоўках.

Марафон «Мова родная - мова модная» адкрыў новую прастору для творчасці вучняў 3-7 класаў, зрабіў перапынкі ў гэты дзень дынамічнымі, незвычайнымі і запамінальнымі.
Інтэрактыўнае воблака «Маё любімае слова па-беларуску» стварылі вучні 10-11 класаў.

Па матэрыялах устаноў адукацыі