Тэматычны тыдзень “Мой родны кут” прайшоў у яслях-саду №12 Навагрудка

Тэматычны тыдзень “Мой родны кут” прайшоў у яслях-саду №12 Навагрудка

Тэматычны тыдзень “Мой родны кут” прайшоў у яслях-саду №12 Навагрудка

25 июля 2020 2066

У нашай дашкольнай установе прайшоў тэматычны тыдзень “Мой родны кут”. Нашы выхаванцы пазнаюць малую Радзіму праз вывучэнне родных мясцін, дасягненняў землякоў, гістарычнага мінулага роднага краю і яго сучаснага развіцця, нацыянальна-культурных традыцый і духоўных набыткаў продкаў. У сваёй дзейнасці мы педагогі прытрымліваемся прынцыпу “праз малое – да вялікага”.

У кожнага з нас ёсць малая радзіма. Няма даражэй месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. Для мяне і маіх выхаванцаў – гэта наш родны горад Навагрудак. Які ён прыгожы! Здаецца, ты пападаеш проста ў чароўны свет.


Цэнтральнае месца ў знаёмстве з родным краем і малой Радзімай займае краязнаўчая работа. З дзецьмі былі праведзена шэраг мерапрыемстваў па знаёмству з родным краем. Гэта і гутаркі , і гульні, і віктарыны, і вандроўкі, і розныя экскурсіі і падарожжы. Асабліва цікавай была анлайн-экскурсія па славутых мясцінах Навагрудчыны. Выхаванцы пазнаёміліся з Навагрудскім замкам, помнікамі Якубу Коласу, Адаму Міцкевічу, пабывалі на Гары Міндоўга і алеі ліхтароў.

З выхаванцамі быў арганізаваны конкурс малюнка"Мой родны кут, як ты мне мілы". Дзеці малявалі родны горад, свой дом, сваю вуліцу, любімыя кветкі, дрэвы, што растуць побач, свой дзіцячы садок, сваіх сяброў.


З вялікай цікавасцю хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у даследчай дзейнасці на тэму “Адкуль твой род”. Дзеці з захапленнем складалі радаводнае дрэва свайго роду.

Уся работа па азнаямленню з родным краем вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з бацькамі. Асабліва важнымі з’яўляюцца сумесныя прагулкі бацькоў і дзяцей, наведванне музееў, помнікаў, славутых месц, якія адлюстраваны ў арганізаванай анлайн фотавыставе “З бацькамі па родным краі”.


Таксама для бацькоў праведзена анлайн кансультацыі “Разнастайнасць форм работы з дзецьмі па выхаванню любові да роднага краю і яго гісторыі”, “ Каб мова беларуская гучала”.

Любоў дзяцей да роднага краю выхоўваем праз фальклорныя творы і мастацкую літаратуру, беларускія народныя гульні, сюжэтна-ролевыя гульні “Сям’я” і “Беларуская хатка”, а таксама праз фальклорныя святы.

Такім чынам, у дзіцячым садку створаны ўсе неабходыя ўмовы, якія забяспечываюць рэалізацыю комплекснага падыходу ў рашэнні задач патрыятычнага выхавання: фарміраванне ведаў, пачуццяў, адносін і патрэбнасцей у дзейнасці, накіраванай на захаванне і памнажэнне багаццяў роднага краю.

Наталля Жулінская,

выхавальнік я/с №12 г.Навагрудка