Навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа наведалі літаратурна-гістарычную гасцёўню «Сімвал трагедыі і вечнай памяці»

24 марта 2022 514

Навучэнцы групы УП-22 з куратарам Кундзельскай В.В. наведалі літаратурна-гістарычную гасцёўню «Сімвал трагедыі і вечнай памяці», прымеркаваную да 79-годдзя з дня Хатынскай трагедыі, у Навагрудскай раённай бібліятэцы.

Бібліятэкары праз кнігі і відэаматэрыялы асвяцілі трагедыю Хатыні і яе жыхароў і тых вёсак, лёс якіх быў такі ж жахлівы.

Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, што сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты падчас акупацыі.

Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з прадстаўленымі навукова-папулярнымі і літаратурна-мастацкімі выданнямі.

Для прагляду быў прапанаваны відэаролік са зваротам адзінага дарослага выжыўшага жыхара вёскі Хатынь Іосіфа Камінскага.

ntek.by