Легендарны генерал

Легендарны генерал

Легендарны генерал

02 июля 2024 49

Адна з вуліц нашага горада носіць імя Гарбатава. Аднак, магчыма, не ўсе ведаюць, хто такі Аляксандр Васільевіч Гарбатаў. На рахунку гэтага таленавітага военачальніка мноства перамог, значэнне якіх для нашай краіны цяжка пераацаніць. Гэта і баі на Паўднёва-Заходнім фронце (1941-1942 гг.), вызваленне Арла (1943 г.), Усходне-Пруская і Берлінская аперацыі (1945 г.) і іншыя бітвы.


Нарадзіўся будучы легендарны генерал 21 сакавіка 1891 года ў беднай сялянскай сям’і ў вёсцы Пахоціна Палехскага раёна Іванаўскай вобласці, недалёка ад вядомага іканапісным промыслам Палеха. Закончыў тры класы пачатковай школы. З 12 гадоў Аляксандр пачаў працаваць, патрэбна было дапамагаць сям’і, дзе акрамя яго было яшчэ чатыры браты і чатыры сястры.

У 1912 годзе Аляксандра Гарбатава прызвалі ў царскую армію і залічылі ў Чарнігаўскі гусарскі полк. Ён удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Ваяваў адважна, атрымаў чын унтэр-афіцэра.

Вялікую Айчынную вайну Аляксандр Васільевіч сустрэў намеснікам камандзіра 25-га стралковага корпуса на Паўднёва-Заходнім фронце. З кастрычніка 1941 года па чэрвень 1942 года ён камандаваў 226-й стралковай дывізіяй, удзельнічаў у баявых дзеяннях на Украіне.

Але імя Аляксандра Васільевіча Гарбатава стала вядома ўсёй краіне ў 1943 годзе пасля бітвы на Курскай дузе. У чэрвені 1943 года генерал Гарбатаў быў назначаны камандуючым 3-й арміяй, з якой ён ваяваў да канца вайны.


У ліпені 1943 года ў Арлоўскай наступальнай аперацыі А.В. Гарбатаў вельмі ўдала спланаваў і арганізаваў баявыя дзеянні арміі па прарыве моцнай абароны ворага на рацэ Зуша і наступнае наступленне. У выніку 5 жніўня войскі 3-й арміі ва ўзаемадзеянні з 63-й арміяй вызвалілі горад Арол. У восеньскай наступальнай аперацыі 1943 года і зімой 1944 года 3-я армія паспяхова фарсіравала вялікія водныя перашкоды: рэкі Сож, Днепр і інш., удзельнічала ў Беларускай аперацыі 1944 года.

У чэрвені 1944 года А.В. Гарбатаву было прысвоена званне генерал-палкоўніка. Гвардыі генерал-палкоўнік Гарбатаў за аперацыю «Баграціён» быў узнагароджаны ордэнам Суворава I ступені. У гэтай аперацыі 3-я армія захапіла 27900 палонных – гэта значная частка знятай кінахронікай калоны, якую правялі па цэнтры Масквы.

За ўмелае кіраўніцтва 3-й арміяй пры прарыве абароны ворага ва Усходняй Прусіі 10 красавіка 1945 года А.В. Гарбатаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У пераможаным Берліне генерал Гарбатаў прысутнічаў пры падпісанні акта аб капітуляцыі нацысцкай Германіі. Пасля гібелі 16 чэрвеня 1945 года генерал-палкоўніка Н.Э. Берзарына, першага каменданта Берліна, Гарбатаў назначаецца камандуючым 5-й ударнай арміяй і камендантам нямецкай сталіцы.

Ён быў глыбока перакананы, што паміж камандзірам і простымі байцамі павінен быць цесны кантакт, і прытрымліваўся гэтага ўсё сваё жыццё. У час Вялікай Айчыннай вайны чырвонаармейцы называлі яго Бацяй. Такое трэба заслу жыць. А. Гарбатаў ніколі напрамую не навязваў сваю думку, стараўся растлумачыць маладым каман дзірам: «На полі баявых дзеянняў вельмі важна ўлавіць, што можна, а чаго нельга… І, галоўнае, памятаць: у вас у падпарадкаванні людзі. Іх патрэбна вучыць і іх патрэбна берагчы… Добрыя яны ці дрэнныя, вясёлыя ці змрочныя, маладыя ці старыя, яны такія ж абаронцы Радзімы, як і ўсе вы». Кожная аперацыя, праведзеная Гарбатавым, аказвалася ашаламляльнай для ворага.

Пасля вайны камандаваў арміяй, паветрана-дэсантнымі войскамі, войскамі ваеннай акругі. З 1955 года генерал арміі. З 1958 года ў групе генеральных інспектараў МА СССР. Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1952–1961 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета 2–5 скліканняў. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава 1-й ступені, ордэнам Кутузава 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, ганаровай зброяй, замежнымі ордэнамі.

А.В. Гарбатаў – аўтар кнігі мемуараў «Гады і вайна». Жыў у Маскве. Памёр 7 снежня 1973 года.

У 1992 годзе пра А.В. Гарбатава была знята мастацкая стужка «Генерал», дзе яго ролю выканаў савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, Заслужаны артыст Беларускай ССР, Народны артыст Беларусі, Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі РФ Уладімір Гасцюхін. Падрыхтавала

В. ПІСАР, «НЖ»

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok | 

Автор: Ольга Писар, «НЖ»