Алег Анікевіч: «Дзе мякка сцелюць, там цвёрда спаць», – заўважалі нашы продкі. Мне гэтыя словы прыйшлі на памяць пасля другога візіту прэзідэнта Польшчы Анжэя Дуды ва Украіну.

Алег Анікевіч: «Дзе мякка сцелюць, там цвёрда спаць», – заўважалі нашы продкі. Мне гэтыя словы прыйшлі на памяць пасля другога візіту прэзідэнта Польшчы Анжэя Дуды ва Украіну.

29 мая 2022 815

Авацыі ў Вярхоўнай Радзе, абдымкі і пацісканне рук на камеру, усмешкі на тварах… Прадастаўленне ўкраінцам у Польшчы амаль такіх жа праў і магчымасцей, як у палякаў. Наданне асобнага статусу польскаму гораду Жэшуву – «горад-выратавальнік». А што за кадрам? Адкуль такая «любоў?» Што стаіць за ўчынкамі палітычных лідараў, якія не ўкладваюцца ў прывычныя схемы? Мякка сцелюць…

Для таго, каб зразумець гэта, неабходна заглянуць у мінулае. У сакавіку 1921 года ў горадзе Рыга быў падпісаны дагавор паміж РСФСР, УССР і Польскай Рэспублікай аб заканчэнні неаб’яўленай вайны 1919-1921 гг.
Не акцэнтуючы ўвагу на ўсіх асаблівасцях, успомнім некаторыя ўмовы гэтага дагавора.

Па-першае, да Польшчы, як пераможцы, адыходзілі значныя тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, на землях якіх боль шасць насельніцтва складалі беларусы і ўкраінцы. У планах некаторых прадстаўнікоў адноўленай польскай дзяржавы было будаўніцтва дзяржавы «ад мора да мора».

Па-другое, як беларусам, так і ўкраінцам, абяцалася стварэнне спрыяльных умоў для развіцця нацыянальных культур.

Па-трэцяе, РСФСР абавязана была выплаціць Польшчы затраты, якія яна панесла, укладваючы сродкі ў развіццё Расійская джяржавы ў перыяд з 1772 па 1921 гг.

Не трэба быць правідцам, каб прадбачыць: на захадзе Украіны і Беларусі дагавор не сустрэў адабрэння насельніцтва. Ён стаў адной з прычын рэзкага ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху на «крэсах усходніх» (што азначала ўсходнія ўскраіны Рэчы Паспалітай.).

Да слова, арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), якая ў гады Вялікай Айчыннай выйны трансфарміравалася ў фашысцкую і адрадзілася на Украіне пасля распаду СССР, узнікла ў Галіцыі менавіта ў гэты час. Ні палякі, ні ўкраінцы пра гэта ўспамінаць не любяць.

Жалезнай рукой начальніка Польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага гэты рух няшчадна вынішчаўся – грамадзянскае жыццё «саніравалася». Месцам пазасудовага інтэрніравання праціўнікаў правячага рэжыму стаў канцэнтрацыйны лагер у Бярозе- Картузскай (цяпер г. Бяроза, Брэсцкая вобласць). Два дзесяцігоддзі ўкраінцы і беларусы былі ў Польшчы людзьмі другога сорту.

Два дзесяцігоддзі змагаліся за права людзьмі звацца. 17 верасня 1939 года здзейснілася гістарычная справядлівасць – адбылося ўз’яднанне дзвюх частак Беларусі і Украіны.

У гады Вялікай Айчыннай вайны аунаўцы, якія бачылі на пачатку акупантамі на заходніх землях Украіны палякаў, сталі весці барацьбу з савецкай уладай – і змагаліся з ёй аж да пачатку 1960-х гг.

А што ж Польшча? А ей да ўкраінцаў у гэты час справы не было. Краіна залечвала раны вайны і змагалася за большы кавалак савецкай дапамогі.

Здавалася: тыя два міжваенныя дзесяцігоддзі (1921-1939 гг.) забыліся і больш ніколі не ўсплывуць. Але не! Убачыўшы, што палітычнае і эканамічнае становішча на Украіне ўскладнілася, і, карыстаючыся слабасцю і залежнасцю ўкраінскіх палітычных эліт, кіруючыя колы Рэспублікі Польшча рэаніміравалі колішнюю канцэпцыю «Польшча ад мора да мора» і скіравалі свае погляды на захад Украіны.

Напэўна, было б правільна, каб украінскі народ аб’ектыўна ацэньваў той міжваенны час, сваё становішча і палітыку Польшчы. Але не… Зроблена ўсё, каб гісторыя забылася… І, як вынік, – маем тое, што маем.
Мяне закранула тое, што гістарычная праўда ў нашых суседзяў перастала быць каштоўнасцю, што на ўроках гісторыі людзі не вучацца.

Хочацца верыць, што нацыянальны суверэнітэт і патрыятызм, як асноўныя і самыя значныя каштоўнасці для кожнага беларуса, не дазволяць палітыкам суседніх краін прысвой ваць ганаровыя званні нашым гарадам.
А вось ці будуць мякка спаць украінцы на захадзе сваёй краіны ў выпадку далучэння да суседняй дзяржавы, пакажа час.