А плаціць усё ж прыходзіцца

А плаціць усё ж прыходзіцца

А плаціць усё ж прыходзіцца

06 января 2022 799

Грамадзяне, якія трапілі ў базу даных не занятых у эканоміцы за час дзеяння Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці» ажыццяўляюць аплату камунальных паслуг па поўным тарыфе за гарачае водазабеспячэнне з 1 студзеня 2019 года, за газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне – з 1 мая 2021 года.

Як ажыццяўляецца аплата за гэтыя паслугі грамадзянамі, якія не занятыя ў эканоміцы, згодна з Дэкрэтам № 3, наша размова з начальнікам разлікова-даведачнага цэнтра Навагрудскага РУП ЖКГ Вольгай КАПЦІЛОВІЧ
– На сённяшні дзень насельніцтва кампенсуе 82,3 % (плануемы ўзровень пакрыцця выдаткаў насельніцтва па ЖКУ). Тыя, хто па пэўнай прычыне трапілі ў базу даных не занятых у эканоміцы грамадзян, павінны плаціць па «поўнай».
Але налічваюць поўную плату за жыллёва-камунальныя паслугі (далей- ЖКП) толькі тым асобам, якія з’яўляюцца ўласнікамі жылля, або тым, на каго аформлены дагавор арэнды. Да плацельшчыкаў камунальных паслуг адносяцца таксама ўласнікі памяшканняў, наймальнікі і паднаймальнікі жылых памяшканняў, арандатары жылога памяшкання, лізінгаатрымальнікі, якія заключылі дагавор фінансавай арэнды (лізінгу), члены арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчыкі, якія заключылі дагавор долевага будаўніцтва, і лізінгаатрымальнікі. У астатніх выпадках не занятыя ў эканоміцы грамадзяне не плацяць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах, – падкрэсліла Вольга Леанідаўна.
Разлік і налічэнне платы за ЖКП ажыццяўляецца на падставе «Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду» (далей-Палажэнне), зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 571 ад 12.06.2014 года.

У адпаведнасці з пунктам 12-4 Палажэння па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах (цэнах) на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, плацельшчыкамі ЖКП, уключанымі ў спіс працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, якія аплачваюць паслугі па цэнах (тарыфах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, зарэгістраванымі па месцы жыхарства ў жылых памяшканнях, уносіцца плата за:
- гарачае водазабеспячэнне – зыходзячы з колькасці цеплавой энергіі, выдаткаванай на падагрэў вады, спажытай працаздольным грамадзянінам, не занятым у эканоміцы, вызначанага шляхам дзялення колькасці цеплавой энергіі, выдаткаванай на падагрэў вады ў жылым памяшканні, на колькасць грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў жылым памяшканні;
- цеплазабеспячэнне – зыходзячы з агульнай плошчы жылога памяшкання, якая прыходзіцца на працаздольнага грамадзяніна, не занятага ў эканоміцы, якая вызначаецца шляхам дзялення агульнай плошчы жылога памяшкання на колькасць грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў жылым памяшканні.
- газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (з усталяванымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу) – зыходзячы з аб’ёму газу, спажытага працаздольным грамадзянінам, не занятым у эканоміцы, вызначанага шляхам дзялення спажытага ў жылым памяшканні аб’ёму газу на колькасць грамадзян, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў жылым памяшканні.
Калі плацельшчык (грамадзянін, не заняты ў эканоміцы) зарэгістраваны ў кватэры 50 кв. м. з двума членамі сям’і і з’яўляецца ўласнікам, наймальнікам і г. д. жылля, сярэдняе налічэнне за ЖКП за месяц па субсідзіраваных тарыфах складзе 55 руб.
Налічэнне за ЖКП за месяц з улікам таго, што плацельшчык грамадзянін, не заняты ў эканоміцы, і 1/3 частка спажывання цеплавой энергіі на падагрэў вады і ацяпленне разлічваецца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў – 83 руб. Рост складае 51 %.

Напрыклад, плацельшчык (грамадзянін, не заняты ў эканоміцы) зарэгістраваны адзін у кватэры 47 кв. м. Сярэдняе налічэнне за месяц па субсідзіраваных тарыфах – 51 руб. Налічэнне паслуг ЖКП за месяц пры ўмове, што цеплавая энергія на падагрэў вады і ацяпленне разлічваецца па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў – 135 руб. Рост ужо складае 165 %.
Як бачым, тыя грамадзяне, якія трапілі ў базу даных не занятых у эканоміцы і не пацвердзілі сваю занятасць, адчулі на ўласным кашальку, што аплата камунальных паслуг па поўным тарыфе даволі значная, а яшчэ і жыць неяк трэба. Выхад з любой сітуацыі, нават самай складанай, знайсці заўсёды можна. Для таго, каб вырашыць праблему з працаўладкаваннем, магчымасці ёсць, але ж патрэбна і жаданне.
Таму звяртайцеся ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама або ў раённую камісію па садзейнічанні занятасці насельніцтва Навагрудскага раёна.

Камісія па каардынацыі па садзейнічанні занятасці працуе 2-і і 4-ы аўторак кожнага месяца з 11.00, каб. № 38, 1 паверх у памяшканні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта (г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11).
Па ўсіх пытаннях, якія датычацца дзейнасці Дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва», можна звярнуцца за кансультацыяй па тэл. 8 (01597) 3-40-82, 4-32-50 у рабочыя дні з 8.00 да 17.00, перапынак з 13.00 да 14.00 або па электроннай пошце: 3dekret@utnov.by.
Па пытанні працаўладкавання можна звярнуцца ў дзяржаўную службу занятасці насельніцтва (вул. Камсамольская, д. 3, каб. № 4). Даведкі па тэл. 3-40-84, 3-40-81. З вакансіямі можна азнаёміцца на партале gsz.gov.by.


А. ЕРМАКОВА, «НЖ».