У Навагрудку пройдзе акцыя «Адкрытая прыёмная для бізнесу»
У Навагрудку пройдзе акцыя «Адкрытая прыёмная для бізнесу»
22 октября 2025
234
23 кастрычніка з 14.00 да 15.30 у Цэнтры культуры і народнай творчасці (пл. Леніна, д. 7), пройдзе акцыя «Адкрытая прыёмная для бізнесу».
Кожны жадаючы прадстаўнік бізнесу будзе мець магчымасць атрымаць індывідуальную кансультацыю па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў кваліфікаваных спецыялістаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, землеўпарадкавальнай, пажарнай, падатковай і іншых службаў і ведамстваў вобласці.