Сядзібна-паркавы ансамбль Брахоцкіх у Вераскава

Сядзібна-паркавы ансамбль Брахоцкіх у Вераскава

Сядзібна-паркавы ансамбль Брахоцкіх у Вераскава

26 декабря 2019 2163

Даклад навядома, што маёнтак належаў Б.Л. Дароўскай, а таксама знакамітаму роду Неміровічаў, а з сярэдзіны XVIII ст. і да пачатку XIX ст. ён знаходзіўся ва ўласнасці Радзівілаў.

У першай палове ХІХ ст. уладальнікамі маёнтка былі Дыбоўскія. Пасля заключэння шлюбу паміж Геленай Дыбоўскай і Уладзіславам Брахоцкім маёнтак стаў належаць Брахоцкім.

вераскава 3

Двор у Вераскаве быў пабудаваны ў сяр. ХІХ ст. і ўключаў у сябе палац, цэнтральная частка якога была мураваная, а прылеглыя пабудовы – драўляныя. Пасля перабудовы з правага боку дома з’явілася трох’ярусная вежа. На вышэйшай вежы быў вывешаны штандар з гербам уладальнікаў Вераскава. Дарогі, штов ялі ў двор, былі абсаджаны таполямі. Навокал жа былі ліпавыя, бярозавыя і грабавыя алеі. Перад домам былі клумбы, за домам – парк і сад, а ў аранжарэі вырошчвалі персікі, абрыкосы, лімоны, апельсіны. Дом быў абсаджаны кустарнікамі, а алея з таполяў вяла да капліцы, дзе знаходзіўся сямейны склеп з пахаваннямі.

Уладальнік маёнткаУладзіслаў Брахоцкі паходзіў з Брахоціна, што каля Плоцка (Польшча). Закончыў Віленскі ўніверсітэт. Быў чалавекам адукаваным, яркай і неардынарнай асобай свайго часу. З 1858 па 1863 гады займаў пасаду маршалка шляхты Навагрудскага ваяводства і вёўактыўнае грамадска-палітычнае жыццё. У гэты час Вераскава было адным з ажыўленых асяродкаў культурнага і палітычнага жыцця на Навагрудчыне. Тут Брахоцкія праводзілі свецкія прыёмы і вечары. Уладзіслаў з’яўляўся членам Віленскай археалагічнай камісіі, адным з заснавальнікаў і ганаровым куратарам публічнай бібліятэкі ў Навагрудку. Брахоцкі катэгарычна выступаў супраць алкаголю, таму ў сваіхуладаннях зачыніў усе пітныя ўстановы. Займаўся дабрачыннай дзейнасцю. Падчас паўстання 1863 года Брахоцкія падтрымалі паўстанцаў. За ўдзел у паўстанні Уладзіслаў Брахоцкі быў высланы  у Перм.  Яго жонкаГ елена паехала за мужам. Пасля 11 гадоў ссылкі яны вярнуліся ў Вераскава, але хутка Гелена памерла. Уладзіслаў апошнія 20 гадоў жыцця займаўся добраўпарадкаваннем маёнтка. Дзяцей у іх не было.

Вераскава1

У 1896 г. маёнтак перайшоў да пляменніка Уладзіслава Томаша Брахоцкага, які актыўна пачаў займацца гаспадаркай і хутка вывеў яе на высокі ўзровень. Яшчэ да Першай сусветнай вайны ён у сваіх уладаннях арганізаваў бясплатныя польскія школы, адчыніў вінакурню і пілараму.  Пасля смерці Уладзіслава Томашама ён так перайшоў да яго сына Станіслава Брахоцкага, які быў апошнім уладальнікам Вераскава да пачаткуДругой сусветнай вайны.

 

Падрыхтавала Вольга Пісар, «НЖ»

Варта пачытаць:

Вяртанне праз стагоддзі: Навагрудская ратуша