Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання і ЖКГ

27 марта 2022 555
Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Навагрудчыны, ветэраны працы!
Прыміце сардэчныя віншаванні з вашымпрафесійным святам!
Вы працуеце ў асаблівых сферах, якія складаюць аснову нашага побыту. Ад вашага прафесіяналізму, адказнасці да справы залежыць настрой, працаздольнасць, утульнасць і камфорт у нашых дамах, чысціня і парадак на вуліцах раёна. Вы ўносіце значны ўклад у развіццё эканомікі раёна, пашыраеце спектр паслуг, паляпшаеце іх якасць.
Прыміце шчырыя пажаданні вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у вашай нялёгкай, але такой патрэбнай і важнай для ўсіх нас працы.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.