Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

05 января 2022 996

Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны Навагрудчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

У сацыяльнай службе працуюць людзі, якія шчодра аддаюць сваю энергію і душэўныя сілы тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Сацыяльны работнік – гэта больш чым прафесія. Гэта лад жыцця.
Ваша дзейнасць заклікана несці ў жыццё ідэалы справядлівасці і міласэрнасці. Менавіта ваша ўвага і падтрымка даюць людзям сілы для пераадолення цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў і плённай працы, сіл і вытрымкі, заслужанай павагі з боку калег і тых, пра каго вы штодня клапоціцеся.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў