Акадэмія МУС запрашае

Акадэмія МУС запрашае

Акадэмія МУС запрашае

12 октября 2021 1030
Сёння падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў для органаў унутраных спраў на вочнай форме навучання ажыццяўляюць дзве ведамасныя вышэйшыя навучальныя ўстановы: Акадэмія Міністрэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.


Уладзіслаў Сяргеевіч скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь і працуе ў Навагрудскім РАУС ужо больш за два гады. Прызнаецца: служба складаная, але аб сваім выбары не шкадаваў ніколі. – У 16 гадоў, калі большасць падлеткаў стаяць перад выбарам прафесіі, мне пашанцавала вучыцца ў прававым класе сярэдняй школы № 3 г. Навагрудка. Мяне вельмі зацікавілі прававыя дысцыпліны, на якія ў 10-11 класах рабіўся вялікі ўпор. І я вырашыў, што ў будучыні бачу сябе толькі міліцыянерам, – падзяліўся У. Баяроўскі. – Маё рашэнне было абдуманым і ўзважаным. Пасля паспяховай здачы ЦТ і ваенна-ўрачэбнай камісіі я атрымаў магчымасць стаць курсантам
Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. З 2013 года тэрмін навучання ў Акадэміі складае 4 гады, на працягу якіх курсанты асвойваюць не толькі ўстаноўлены для юрыдычных ВНУ курс прававых дысцыплін, але і шэраг прыкладных дысцыплін, вывучэнне якіх дазволіць будучым праваахоўнікам паспяхова выконваць задачы па барацьбе са злачыннасцю. Пасля заканчэння выпускнікі атрымліваюць дыплом аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі, а таксама загадам міністра ўнутраных спраў ім прысвойваецца першае афіцэрскае спецыяльнае званне «лейтэнант міліцыі». – Пры паступленні ў Акадэмію МУС курсант пераходзіць на поўнае дзяржаўнае  абеспячэнне, якое ўключае ў сябе бясплатнае навучанне, пражыванне, абмундзіраванне, харчаванне і штомесячную стыпендыю. Я лічу, што гэта велізарная перавага як для курсантаў, так і для іх бацькоў, – упэўнены мой суразмоўца. – Навучанне ў Акадэміі МУС РБ – сур'ёзная школа. Высокі ўзровень прафесійнай і фізічнай
падрыхтоўкі, камфортны распарадак дня, а таксама асабісты час па вечарах і выхадных – несумненныя плюсы навучання ў Акадэміі. Ёсць і іншыя, аб якіх
можна больш дэталёва даведацца на сайце ўстановы www.amia.by.
Калі вы хочаце стаць прафесійным юрыстам, аператыўным супрацоўнікам, участковым інспектарам, інспектарам ДАІ – гэтыя і многія іншыя прафесіі дапамогуць асвоіць у Акадэміі. Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС гатовыя даць неабходныя звесткі і адказаць на ўсе пытанні, якія тычацца паступлення ў ведамасныя навучальныя ўстановы.
Для атрымання неабходнай інфармацыі аб умовах паступлення трэба звярнуцца ў аддзел кадраў Навагрудскага РАУС: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 28,
тэл. 2-35-30.

Карына Вальшонак, «НЖ»